Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка: ідэі Кастрычніцкай рэвалюцыі застаюцца рэальнай альтэрнатывай каланіяльнай палітыцы капіталізму
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з чарговай гадавінай Кастрычніцкай рэвалюцыі.
«Гэта падзея азнаменавала пачатак новай эпохі ў гісторыі беларускага народа, які атрымаў шанец стварыць на роднай зямлі нацыянальную дзяржаву, стаць паўнавартасным суб'ектам міжнародных адносін, - гаворыцца ў віншаванні. - Кастрычнік 1917 года ўвасобіў мары мільёнаў працоўных свету аб пабудове справядлівага грамадства на прынцыпах народаўладдзя, узаемнай сацыяльнай адказнасці і гуманізму. Гэтыя ідэі і ў наш час застаюцца рэальнай альтэрнатывай каланіяльнай палітыцы капіталізму ў яго сучасным абліччы, а савецкі праект саюза сацыялістычных рэспублік, заснаваны на раўнапраўі нацый, павазе іх культур і традыцый, і сёння з'яўляецца маяком для краін, якія імкнуцца жыць у мiры і ствараць дзеля агульнай выгоды».
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь захавала дасягненні савецкай эпохі, прымнажаючы іх здзяйсненнямі суверэннага перыяду. «Мы беражом памяць аб трагічных падзеях мінулага, увекавечваем перамогі і імёны герояў тысячагадовай гісторыі беларускага народа, прыклады мужнасці і мудрасці якога дапамагаюць нам пераадольваць выклікі, будаваць надзейны фундамент будучыні», - звярнуў увагу Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім беларусам у гэты святочны дзень моцнага здароўя, шчасця і новых здзяйсненняў на карысць Айчыны.