Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прысудзіў прэміі ”За духоўнае адраджэнне“ 2016 года і спецпрэміі дзеячам культуры і мастацтва
За актыўную дзейнасць у гуманітарнай галіне, што садзейнічае захаванню і памнажэнню нацыянальнага культурнага здабытку, выхаванню ў моладзі любові да Айчыны, сцвярджэнню духоўных каштоўнасцей і мастацка-маральных традыцый, ідэй чалавекалюбства, дабрачыннасці і міласэрнасці, прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ”За духоўнае адраджэнне“ 2016 года прысуджаны:
ігумену Яўсевію (Цюхлову Канстанціну Дзмітрыевічу), настаяцелю Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра Навагрудскай епархіі, – за асабісты ўклад у духоўна-маральнае і патрыятычнае выхаванне моладзі;
калектыву дзяржаўнай установы ”Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў“ – за плённую працу па сацыяльнай абароне дзяцей-інвалідаў, умацаванні ідэй чалавекалюбства і міласэрнасці;
калектыву ўстановы адукацыі ”Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка“ – за актыўную дзейнасць у гуманітарнай галіне, значны ўклад у развіццё і папулярызацыю валанцёрскага руху сярод студэнцкай моладзі;
Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі – за значны ўклад у патрыятычнае выхаванне грамадзян, правядзенне маштабнай рэканструкцыі і рэстаўрацыі мемарыяльнага комплексу ”Курган Славы“;
Сергачову Сяргею Аляксеевічу, загадчыку кафедры архітэктуры жылых і грамадскіх будынкаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, доктару архітэктуры, прафесару, – за значны асабісты ўклад у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, стварэнне кнігі ”Народнае дойлідства Беларусі. Гісторыя і сучаснасць“.