«Дакрануцца душой да спадчыны»
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы, прысвечанай нематэрыяльнай культурнай спадчыне Беларусі і прымеркаванай да 20-годдзя Канвенцыі ЮНЕСКА!
З прывітальным словам выступіў Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алейнік Сяргей Фёдаравіч і першы намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Валерый Іванавіч Грамада, адзначыўшы, што: "Духоўная культура чалавека - унікальная з'ява!.. Яе немагчыма вымераць, пакратаць, прадставіць як музейны экспанат або помнік архітэктуры, але яна мае вялікае значэнне для чалавека, пацвярджае яго ідэнтычнасць, код нацыі, перадаецца з пакалення ў пакаленне і робіць усіх нас адзіным народам."
Наведвальнікі мерапрыемства маглі пачуць выкананне жывой музыкі на цымбалах, паўдзельнічаць у майстар-класах па саломапляценні і выцінанцы.
Прадстаўнікам суполак носьбітаў культурных каштоўнасцей (уключаных у спісы ЮНЕСКА) уручаны сертыфікаты ЮНЕСКА.
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)