Праграма мерапрыемстваў ХХІХ Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»!!!
У календары кінематаграфічнага сезона гэта падзея займае асаблівае месца. За гады існавання кінафестываль прайшоў насычаны шлях, набыў моцныя традыцыі і заслужана стаў адным з самых запатрабаваных творчых форумаў у культурным жыцці Рэспублікі Беларусь.
«Лiстапад» заўсёды быў сугучны часу, славіўся гучнымі прэм'ерамі, яркімі ўдзельнікамі і, вядома ж, сапраўды беларускай гасціннасцю.
Конкурсную палітру гэтага года прадставяць 80 кінакарцін удзельнікаў са 107 краін свету. Кінафестываль адкрыты для ўсіх народаў, а яго праграма ўключае фільмы, якія імкнуцца да большага, чым проста продаж білетаў. У гэтым і крыецца прычына невычэрпнай цікавасці і такой шырокай запатрабаванасці як сярод гурманаў так і сярод аматараў кінематографа.
Няхай у чарговы раз чаканні самых патрабавальных знатакоў будуць апраўданы!
Творчая пляцоўка «Лiстапада» аб'ядноўвае вопытных мэтраў, чыё жыццё круціцца вакол кінаэкрана, і таленавітую моладзь, дэманструе разнастайнасць стыляў і напрамкаў сучаснага мастацтва кіно, нязменна ставячы на першае месца духоўныя каштоўнасці і культуру... тое, што застанецца захаваным у кінастужцы для будучых пакаленняў.
Кінафэст «Лiстапад» – гэта свята для прыхільнікаў мастацтва кіно з розных куткоў зямнога шара, якое пачнецца ўжо зусім хутка… А пакуль - вывучаем праграму і рыхтуемся да прагляду лепшых фільмаў тыднёвага кінамарафона, а таксама крэатыўнага абмену прафесійнымі меркаваннямі і мастацкімі бачаннямі!!!
(спасылка на праграму ХХIХ Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лiстапад»)