adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Правядзенне 2 этапу адборачных тураў да міжнародных конкурсаў у рамках XXXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»

10.01.2024

22 і 23 студзеня 2024 г. на базе ДТВУ «Маладзёжны тэатр эстрады» (вул. Маскоўская, 18А) запланавана правядзенне 2 этапу адборачных тураў да ХXII Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск » і XXXIII Міжнароднаму конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск» у рамках XXXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (у рэжыме жывога гуку ў суправаджэнні фанаграмы).

У праслухоўваннях 2 этапу нацыянальнага адбору да міжнародных конкурсаў фестывалю прымуць удзел пераможцы рэгіянальных адборачных тураў, а таксама прадстаўнікі падпарадкаваных Міністэрству культуры арганізацый.

Графік правядзення праслухоўванняў:

22.01.2024 (панядзелак) –

09.30 - 11.00 - рэгістрацыя ўдзельнікаў 2 этапу да дзіцячага музычнага конкурсу і лёсаванне;

11.00 - 15.00 - праслухоўванне ўдзельнікаў да дзіцячага музычнага конкурсу і падвядзенне вынікаў;

23.01.2024 (аўторак) -

09.30 - 11.00 - рэгістрацыя ўдзельнікаў 2 этапу да конкурсу выканаўцаў эстраднай песні і лёсаванне;

11.00 - 15.00 - праслухоўванне ўдзельнікаў 2 этапу да конкурсу выканаўцаў эстраднай песні (дарослыя), падвядзенне вынікаў.

Для ўдакладнення арганізацыйных пытанняў просьба звяртацца ў канцэртны аддзел ДТВУ «Маладзёжны тэатр эстрады» (тэл. 319 19 49; 272 71 58; 358 45 66; e-mail: teatr mail.ru).

Па выніках 2 этапу рашэннем экспертнай групы, склад якой зацвярджаецца Міністэрствам культуры, будзе вызначана па 10 удзельнікаў да дзіцячага музычнага конкурсу і да конкурсу выканаўцаў эстраднай песні для ўдзелу ў фінале нацыянальнага адбору.

Фінал нацыянальнага адбору да міжнародных конкурсаў 16 сакавіка 2024 г.

З Інструкцыяй аб правядзенні адборачных тураў да Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск» і Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск» можна азнаёміцца на сайце Міністэрства культуры (http://www.kultura.by/by/konkursy-merapryemstvy/

arrow
arrow