adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Прывітальны адрас да Дня беларускага кіно

17.12.2020

Паважаныя прадстаўнікі сферы кінематаграфіі!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з нагоды святкавання Дня беларускага кіно!

За 97-гадовую гісторыю развіцця нацыянальны кінематограф падараваў свайму гледачу мноства выдатных карцін. Мы па праву ганарымся нашымі таленавітымі i легендарнымі майстрамі.

Кіно – гэта не проста від мастацтва, гэта магутны інструмент уздзеяння на свядомасць і падсвядомасць чалавека. У сілу сваёй вобразнасці, даступнасці і шырокага распаўсюджвання кіно валодае вялікай шматграннай сілай, прымушае думаць, фарміруе светапогляд і светаадчуванне, спрыяе маральнаму і духоўнаму росту і захаванню гістарычнай памяці. Кіно здольна як ствараць, так і разбураць. Таму надзвычай важна, якія асобы працуюць у кінематаграфічнай індустрыі.

Дзякуй усім, хто працуе на ніве беларускай кінематаграфіі за вернасць прафесіі, дзяржаўную пазіцыю, імкненне прынсці сваёй радзіме.
Жадаю вам веры ў сябе і сваю справу, рэалізацыі асабістых планаў, усім кінематаграфістам новых творчых здзяйсненняў, яркіх прэм'ер, удзячных гледачоў, невычэрпнага аптымізму, здароўя, шчасця і дабрабыту!

Упэўнены, што агульнымі намаганнямі мы i далей будзем служыць высокім маральным i эстэтычным ідэалам, захоўваць i памнажаць свае лепшыя дасягненні, спрыяць адкрыццю маладых талентаў.


Міністр культуры
Анатоль Маркевіч
arrow
arrow