Рабочая паездка ў Нясвіж Міністра культуры
26 ліпеня Міністр культуры Анатоль Маркевіч здзейсніў рабочую паездку ў г. Нясвіж. Тут яго сустрэлі начальнік галоўнага ўпраўлення культуры Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Ала Шахоцька, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Людміла Вітко, дырэктар Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўла Прануза Аксана Рыжыкава і дырэктар Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж» Дзмітрый Яшчанка.
Анатоль Мечыслававіч наведаў Нясвіжскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўла Прануза. Дырэктар установы Аксана Рыжыкава расказала пра этапы фарміравання бібліятэкі, яе аддзелы, асноўныя існуючыя праекты. У знак удзячнасці ад Нясвіжскай зямлі Міністру культуры была ўручана работа беларускага мастака Аляксандра Ціканава з выявай замка Радзівілаў.
На базе бібліятэкі адбылася сустрэча Міністра культуры з работнікамі сферы культуры раёна. Анатоль Мечыслававіч правёў адзіны дзень інфармавання на тэму «Ключавыя дасягненні Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе: лічбы і факты».
Акрамя таго, у рамках візіту ў Нясвіжскі раён у полi зроку Анатоля Маркевіча былі пытанні ўключэння ў гаспадарчы абарот пустых будынкаў, збудаванняў і іх рацыянальнага выкарыстання. Рабочая група наведала тэрыторыю былога малаказавода, пабывала ля будынка былога кляштара бернардынцаў у Нясвіжы. Міністр культуры азнаёміўся з правядзеннем рамонтна-рэстаўрацыйных работ у Нясвіжскім касцёле Божага Цела і на яго тэрыторыі, а таксама тэрыторыі Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж». Было разгледжана пытанне капітальнага рамонту абарончай сцяны Заходняга бастыёна палацава-паркавага ансамбля ў Нясвіжы.