Рабочая нарада, арганізаваная аддзелам міжнароднага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння са СМІ Міністэрства культуры
Сёння аддзелам міжнароднага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння са СМІ Міністэрства культуры была арганізавана рабочая нарада з прадстаўнікамі падведамных арганізацый, адказнымі за рэкламную і маркетынгавую дзейнасць.
У ходзе нарады размова ішла аб тым, як прыцягнуць яшчэ большую ўвагу да сферы культуры, прафесійна ўкараніць маркетынгавыя метады ў дзейнасць арганізацый, выявіць і задаволіць патрэбнасці рэальных і патэнцыяльных карыстальнікаў, мэтанакіравана фарміраваць зацікаўленасць культурнымі паслугамі з дапамогай крэатыўных творчых ідэй рэкламы і максімальнага выкарыстання магчымасцей СМІ.
Запрошанымі гасцямі і спікерамі сталі:
Андрэй Давідавіч Бас - намеснік генеральнага дырэктара УП "Агенцтва "Мінск-навіны;
Наталля Васільеўна Кузняцова - дырэктар РВУ "Культура і мастацтва".
Удзельнікам нарады пастаўлена агульная задача актыўнага PR прасоўвання галіны з улікам актуальных тэндэнцый рэкламы ў сістэме маркетынгу арганізацый культуры.