adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Рабочы візіт Міністра культуры ў Віцебскую вобласць

11.04.2024

Рабочы візіт Міністра культуры пачаўся сёння з наведвання галоўнай пляцоўкі міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" - летняга амфітэатра.

Гасцінны Віцебск з 27 па 28 чэрвеня прыме сёлета таксама і XI Форум рэгіёнаў Расіі і Беларусі. Гэта мерапрыемства ўпершыню пройдзе ў некалькіх беларускіх гарадах: Віцебску, Полацку і Наваполацку, што дазволіць раскрыць сацыякультурны і эканамічны патэнцыял усяго паўночнага рэгіёна Беларусі.



Міністр культуры наведаў канцэртную залу "Віцебск", якая цяпер закрыта на рэканструкцыю

Гэты аб'ект уключаны ў дзяржаўную інвестыцыйную праграму. Фінансаванне работ па капітальным рамонце ажыццяўляецца з рэспубліканскага, абласнога і гарадскога бюджэтаў. 

Большую частку рамонтных работ выканаюць да пачатку чэрвеня, аднак фінансаванне будзе асвойвацца да канца года, ужо пасля XI Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі і міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".


У рамках мерапрыемстваў XI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі будуць задзейнічаны гістарычныя месцы гарадоў Віцебскай вобласці.

Важным аб'ектам з'яўляецца Сафійскі сабор у Полацку.

Сёння Анатоль Мечыслававіч таксама наведаў гэты помнік архітэктуры XI-XVIII стагоддзяў, які цяпер - адзін з найбуйнейшых культурных цэнтраў Беларусі. Тут здзяйсняюцца богаслужэнні і абрады, праходзяць экскурсіі, канцэрты і творчыя вечарыны.

Музей беларускага кнігадрукавання з'яўляецца адным з адзінаццаці музеяў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Гэта тое месца, дзе захоўваюцца помнікі пісьменства ад рукапісных скруткаў да сучаснай кнігі, дзе наведвальнікаў знаёмяць з гісторыяй пісьменства, пісьмовых прыстасаванняў, кніжнай ілюстрацыі, паліграфіі.

arrow
arrow