adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Работы ў рэдкім жанры сучаснага мастацтва прадставяць на выставе ў Віцебску

04.07.2019

У Музеі гісторыі прыватнага калекцыяніравання 5 ліпеня саюз творчых дзеячаў "Міжнародная гільдыя майстроў" сумесна з Віцебскім абласным краязнаўчым музеем прадставіць рэдкі жанр сучаснага мастацтва - арт-кнігу - у калектыўным праекце "Свабоднае прачытанне. Кніга мастака", паведамілі БЕЛТА ў музеі.

У пачатку мінулага стагоддзя многія мастакі і паэты сталі глядзець на кнігу як на мастацкі аб'ект. З'явіліся арыгінальна аформленыя выданні, у некаторых з іх выявы пачалі дамінаваць над тэкстам. Іх сталі называць арт-кнігай, якую выконвалі ўручную, часцей за ўсё ў адзіным экзэмпляры. У ёй тэкст стаў толькі састаноўнай часткай работы. "Пасланне, зашыфраванае ў кнізе мастака, амаль ніколі не абмяжоўваецца візуальным і канцэптуальным радам. Не менш важнымі аказваюцца тактыльныя, слыхавыя, а іншым разам смакавыя адчуванні і органаў нюху, - адзначылі ў Музеі гісторыі прыватнага калекцыянавання. - Аўтарская кніга - арт-аб'ект, які абыгрывае розныя элементы "кніжнага арганізма": старонкі, паперу, пераплёт або сам вобраз кнігі ў якасці сімвала культуры і ведаў. Дакладных крытэрыяў вызначэння такой творчасці пакуль няма, і гэта дае поўную свабоду".

Выстава прадставіць кнігу ў якасці аднаго са спосабаў творчага самавыяўлення і як новы аб'ект сузірання. Нараўне з выданнямі, якія захоўваюць традыцыйную форму кнігі, у экспазіцыю ўключаны кнігі-аб'екты, кнігі-перформансы, рэдзі-мэйл. У экспазіцыю ўвойдуць работы майстра ўнікальнага жанру мікрамініяцюры Уладзіміра Аніскіна. Гэта экспанаты з калекцыі Пецярбургскага музея "Рускі Ляўша". Сярод іх самая маленькая ў свеце кніга і старонка расказа Мікалая Ляскова, напісаная на рысавым зерні.

Куратар выставы "Свабоднае прычытанне. Кніга мастака", член міжнароднага аб'яднання "Кніга мастака" Ірына Яблачкіна адзначыла, што выстава - гэта бібліятэка, дзе кнігі могуць стаяць на подыумах, быць разгорнутымі па сценах або звісаць зверху. Сярод іх будуць не толькі напісаныя пяром, тушшу, фарбамі але і высечаныя сякерай, абпаленыя ў печы або сатканыя на станку.

Выстава арт-кніг у Віцебску будзе працаваць да 29 верасня.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

arrow
arrow