adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Разгледжана дзейнасць Савета па культурнаму супрацоўніцтву дзяржаў – удзельніц СНД у 2015-2021 гадах

30.09.2022

Дзейнасць Савета па культурным супрацоўніцтве дзяржаў - удзельніц СНД у 2015-2021 гадах - адно з пытанняў, што разглядалася 30 верасня на пасяджэнні Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах Садружнасці ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску.

У гэты перыяд менавіта Мінкультуры нашай краіны з'яўлялася старшынёй у савеце. З дакладам выступіў Міністр культуры Анатоль Маркевіч.

«На працягу многіх гадоў савет з'яўляецца не толькі органам, які забяспечвае каардынацыю дзейнасці ў галіне культуры ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, але і дае ўнікальную магчымасць дэманстраваць культурную разнастайнасць дзяржаў - удзельніц СНД», - адзначыў Анатоль Мечыслававіч.

Анатоль Мечыслававіч распавёў пра тое, што зроблена. З 2015 да 2021 гг. вышэйшымі органамі Садружнасці прынята 20 дакументаў па развіццю супрацоўніцтва ў сферы культуры, падрыхтаваных па ініцыятыве або з удзелам савета. Новы імпульс развіццю прыўнесла дзейнасць базавых арганізацый. Гэты статус нададзены рашэннямі Савета кіраўнікоў урадаў СНД шасці ўстановам культуры па напрамках: кіно, тэатр, музейная справа, культурная спадчына, музыка і адукацыя ў сферы культуры і мастацтва.

Пры актыўным удзеле савета выконваецца таксама Міждзяржаўная праграма «Культурныя сталіцы Садружнасці». У летапіс гэтай праграмы Беларусь таксама ўпісала сваю яскравую старонку. Высокага статусу культурнай сталіцы Садружнасці ў розныя гады былі ўдастоены Гомель (2011), Магілёў (2013) і Брэст (2019).

У дадзены момант савет прапрацоўвае прапанову Рэспублікі Узбекістан аб стварэнні Віртуальнага музея культурнай спадчыны дзяржаў - удзельніц СНД. Савет таксама падтрымаў ініцыятыву аб Міжнародным праекце дзяржаў - удзельніц СНД «Каштоўныя каралі Садружнасці». Цяпер ва ўзаемадзеянні з Саветам па турызме прапрацоўваюцца падыходы па яе рэалізацыі.

«Вопыт работы савета за апошнія гады сведчыць аб павышэнні зацікаўленасці дзяржаў - удзельніц СНД у правядзенні сумесных мерапрыемстваў, развіцці супрацоўніцтва ў сферы культуры», - рэзюмаваў Міністр культуры.

Фота прэс-службы Выканаўчага камітэта СНД

arrow
arrow