adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Распрацоўка праграмы канцэпцыі культурнага імпартазамяшчэння

04.08.2023

У Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь прайшла нарада па пытанні распрацоўкі праграмы Канцэпцыі культурнага імпартазамяшчэння.

У лік удзельнікаў рабочай групы ўвайшлі прадстаўнікі ведамства, а таксама кіраўнікі апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей, цэнтра навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, філіялаў «Інстытут мовазнаўства імя Я.Коласа» і «Інстытут літаратуразнаўства імя Я.Купалы» Цэнтра даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры, а таксама дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут гісторыі» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.


arrow
arrow