Рэспубліканская ацыя “Культурная сталіца года” 2018 года. 1 красавіка 2017 года завяршаецца прыём рэгіянальных заявак на ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Культурная сталіца года”.
За час яе правядзення пачэсны статус “культурнай сталіцы” быў нададзены Полацку, Гомелю, Магілёву, Гродна, Брэсту, Маладзечна. Сёлета культурнай сталіцай з’яўляецца горад Бабруйск.
У мэтах раскрыцця культурных здабыткаў і папулярызацыі творчых дасягненняў вобласці вызначюцца гарады абласнога цi раённага падпарадкавання і заяўкі з прыкладзенымі неабходнымі матэрыяламі ва ўстаноўлены тэрмін накіроўваюцца ў Міністэрства культуры для ўдзелу ў конкурсным адборы.
Парадак арганізацыі і правядзення акцыі, у тым ліку пералік неабходных дадаткаў да заяўкі, вызначаны ў Палажэнні аб правядзенні рэспубліканскай акцыі “Культурная сталiца года”, зацверджаным пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 2 лістапада
2011 г. № 49 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб правядзенні рэспубліканскай акцыі “Культурная сталiца года” (у рэдакцыі пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 13 лютага 2015 г. № 6 “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 2 лістапада 2011 г. № 49”).