adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Рэспубліканская акцыя «Кінаўрокі гісторыі. Ідзі і глядзі!»

26.04.2022

30 красавіка стартуе рэспубліканская акцыя «Кінаўрокі гісторыі. Ідзі і глядзі!», прымеркаваная да Года гістарычнай памяці ў Рэспубліцы Беларусь.

У рамках кінаакцыі па ўсёй краіне пройдуць паказы культавых беларускіх фільмаў і сустрэчы з творчымі гуртамі кінакарцін. Гледачы змогуць паразмаўляць з удзельнікамі здымачных каманд, задаць цікавячыя пытанні, падзяліцца сваімі ўражаннямі і даведацца, як ствараецца кіно.

Першы паказ пройдзе 30 красавіка ў Жодзіне. Гледачы змогуць убачыць класіку беларускага кіно - фільм «Анастасія Слуцкая».

За планам далейшых мерапрыемстваў сачыце ў сацыяльных сетках і на афіцыйным сайце «Беларусьфільма».

arrow
arrow