adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Рэспубліканскае свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў")

08.07.2024

У рамках праграмы рэспубліканскага свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў") Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Петрышэнка І.У. і Міністр культуры Маркевіч А.М. азнаёміліся з музейнай экспазіцыяй у ДУА "Александрыйская сярэдняя школа Шклоўскага раёна" і выставачным праектам музея беларускай дзяржаўнасці, які прысвечаны 30-годдзю інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

У рамках мерапрыемстваў рэспубліканскага свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў") працуе выстава праектаў, рэалізаваных за кошт грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

На выстаўцы прадстаўлены праекты арганізацый культуры па стварэнню пастановак, музейных экспазіцый, адраджэнню рамесных традыцый і абрадаў.

Кіно - яно і ў Александрыі найважнейшае з мастацтваў!

На свяце "Купалле" пачалі работу кінаканцэртная зала і выставачны павільён Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм".

Так-так, у полі чыстым вырасла самая сапраўдная кіназала "павышанай камфортнасці" з крэсламі-мяшкамі, вентылятарамі і крэсламі "для хлопчыкаў і дзяўчынак". А побач - адразу чатыры лакацыі з фільмаў: гістарычная, "беларосаўская" (у сэнсе, з фільма "Белыя Росы"), ваенная і дзіцячая (знакамітая беларуская анімацыя).

Паказ фільмаў і сустрэчы са здымачнымі групамі праходзіў з раніцы да позняй ночы! А яшчэ ўпершыню ў гісторыі Александрыі ў кінаканцэртнай зале Беларусьфільма прайшоў канцэрт акцёраў тэатра-студыі кінаакцёра!




















arrow
arrow