Радзіма знакамітых паясоў і культурная сталіца 2023 года гатова перадаць ганаровае званне гораду Бялынічы Магілёўскай вобласці!!
Рэспубліканская акцыя «Культурная сталіца года» ў Слуцку прайшла з размахам!
За бягучы год было праведзена больш за 100 мерапрыемстваў - гэта канцэртныя праграмы, выставы, фестывалі, конкурсы, спектаклі, выступленні вядучых артыстаў і калектываў Рэспублікі Беларусь, эстрадныя і цыркавыя паказы, літаратурныя сустрэчы, шоу-праграмы…
Статыстыка паказала, што за 11 месяцаў больш за 200 000 чалавек наведалі ўсе гэтыя мерапрыемствы.
Але! Важна не лічба! Важна, каб у жыхароў і гасцей Слуцка ішло насычанае пазітыўнымі падзеямі жыццё, а ў гарадскіх адміністрацый была рэалізавана стратэгія культурнага і эканамічнага развіцця горада, павялічвалася яго турыстычная прывабнасць.
Перад Слуцкім гарадскім Домам культуры разгарнуўся «Калядны кірмаш».
Наглядна дэманструюць культурны патэнцыял горада выставы, інтэрактыўныя пляцоўкі і фотазоны, дзе можна ўбачыць самыя яскравыя мерапрыемствы за бягучы год.
«Культурная сталіца» - ганаровае пераходзячае званне, выдатная нагода для жыхароў гарадоў прадставіць усё лепшае, што было ў іх унікальнай гісторыі, што ёсць цікавага зараз і плануецца ажыццявіць у найбліжэйшай будучыні!
З прадстаўленымі выставачнымі пляцоўкамі азнаёміўся Міністр культуры.
.jpeg)
У 2023 годзе горад Слуцк стаў яркім пунктам прыцягнення на карце нашай краіны!
У рамках канцэртнай праграмы ўрачыстай цырымоніі закрыцця рэспубліканскай акцыі «Культурная сталіца года» Міністр культуры з цеплынёй адазваўся аб прасвяднай зямлі Слутчыны:
«..Пра яе можна казаць бясконца. Яна непаўторная і ўнікальная, як унікальны і непаўторны кожны куток нашай роднай Беларусі.
Гэта гераічны і паэтычны край: радзіма 2-х Герояў Савецкага Саюза, 12-ці Герояў Сацыялістычнай Працы, вядомых паэтаў і пісьменнікаў. Край, дзе жывуць унікальныя людзі, край слуцкіх паясоў, які немагчыма ўявіць без песень, танцаў, народнай творчасці».
Анатоль Мечыслававіч выказаў упэўненасць у тым, што: «.. перадаючы сёння эстафету гораду Бялынычы Магілёўскай вобласці, які ўдастоены права ганарліва несці ганаровае званне «Культурная сталіца» 2024 года, Слутчына перадае часцінку сваёй душэўнай цеплыні, дабрыні, любовi, павагі і, вядома ж, культурнага багацця для фарміравання агульнай гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь».
Пасля завяршэння свайго выступлення Міністр культуры павіншаваў усіх з яркай падзеяй! І пажадаў міру, дабра, моцнага здароўя, дабрабыту, творчых поспехаў і новых яркіх адкрыццяў!
Ужо які год у рамках праводзімай рэспубліканскай акцыі гарады адкрываюцца з новага боку, бачныя адрозненні аднаго рэгіёна ад іншага і рост якасці жыцця людзей там, дзе падтрымліваецца культура. Безумоўна, яна ўплывае на ўсе сферы нашага жыцця. І ў сувязі з гэтым у гарадоў, якія ўдзельнічаюць, ёсць усе шанцы, каб заявіць аб сабе, аб сваіх жыхарах на ўсю краіну - аб сваёй унікальнасці і самабытнасці, аб сваіх амбіцыйных планах развіцця і, адпаведна, рэалізаваць іх.
Вялікі гонар і вялікая адказнасць, ляжыць на горадзе Бялынічы, але мы дакладна ведаем, што ў 2024 годзе ўсё атрымаецца!