Міністр культуры, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Руслан Іосіфавіч Чарнецкі прадставіў калектыву Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь новага дырэктара – Кавалёва Сяргея Юр'евіча
Адпаведны загад аб прызначэнні на пасаду быў падпісаны 12 ліпеня 2025 года.
Сяргей Юр'евіч мае вялікі досвед працы ў сферы культуры і крэатыўных індустрыях. У свой час працаваў прадзюсарам у папулярных расійскіх медыякампаніях, выкладаў у НДУ ВШЭ, г. Масква.
Міністр культуры падкрэсліў, што з прыходам кіраўніка такога ўзроўню як Сяргей Юр'евіч, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў здабудзе новае дыханне.