adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

З 20 па 22 красавіка на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў пройдзе II Рэспубліканскі конкурс харэаграфічнага мастацтва «Дэнс Кангрэс»

04.04.2023

Арганізатарамі конкурсу выступаюць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў.

Мэта правядзення такога конкурсу - гэта, у першую чаргу, падтрымка таленавітай моладзі, развіццё яе творчых здольнасцей, павышэнне ўзроўню выканальніцкага майстэрства, а таксама папулярызацыя розных напрамкаў харэаграфічнага мастацтва.

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

«Сучасны танец», у катэгорыях: «Сола», «Дуэт», «Калектыў» (4-30 чал.);

«Беларускі танец: традыцыя і навацыя» ў катэгорыі «Калектыў» (4-30 чал.).

Для ўдзельнікаў конкурсу вызначаюцца наступныя ўзроставыя групы:

У катэгорыі «Сола» і «Дуэт»:

I узроставая група - 11-15 гадоў;

II узроставая група - 16-21 год.

У катэгорыі «Калектыў»:

I узроставая група - 9-15 гадоў;

II узроставая група - 16-31 гадоў.

У конкурсе могуць прымаць удзел індывідуальныя выканаўцы і калектывы ўстаноў адукацыі і культуры, прыватных харэаграфічных школ, аматарскія і прафесійныя калектывы, шоу-балеты, іншыя танцавальныя праекты з усіх абласцей Рэспублікі Беларусь ва ўзросце ад 9 да 31 года.

Для ўдзелу ў першым этапе ўдзельнікі павінны накіраваць заяўку і відэаматэрыялы на адрас: 220007, г. Мінск, вул. Рабкораўская, 17 або на электронную пошту pc-art-major@mail.ru з паметкай: «II Рэспубліканскі конкурс харэаграфічнага мастацтва «Дэнс кангрэс».

Усе конкурсныя работы, заяўленыя ў праграме, павінны быць створаны не раней за 3 гады; конкурсныя нумары, паказаныя на конкурсе ў 2022 годзе, да ўдзелу не дапускаюцца.

Па выніках правядзення конкурсу вызначаюцца пераможцы ў кожнай намінацыі і катэгорыі, у дзвюх узроставых групах, а таксама вызначаюцца ўладальнікі спецпрэмій: «Лепшая балетмайстарская работа» і спецыяльнай прэміі, што назначаецца рашэннем журы.

Адборачны тур праводзіцца да 10 красавіка 2023 года.

Падрабязнасці конкурсу (http://buk.by/creative-activity/state-contest/)

arrow
arrow