З 22 па 26 лістапада 2024 года дэлегацыя Рэспублікі Беларусь упершыню прыме ўдзел у трэціх адкрытых маладзёжных Арктычных Дэльфійскіх гульнях, якія пройдуць у г. Сыктыўкар (Рэспубліка Комі, Расійская Федэрацыя)
У ходзе творчых спаборніцтваў будзе разыграна 28 камплектаў узнагарод – залатыя, сярэбраныя і бронзавыя медалі Дэльфійскіх гульняў. Адначасова з гэтым будзе падведзены залік Васемнаццатых маладзёжных Дэльфійскіх гульняў дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Конкурсная і фестывальная праграмы ўключаюць у сябе спаборніцтвы па 10 народных, класічных і сучасных намінацыях, у якіх прымуць удзел маладыя дзеячы мастацтваў ва ўзросце ад 10 да 25 гадоў.
Прадстаўнікі беларускай дэлегацыі –навучэнцы і студэнты ўстаноў адукацыі ў сферы культуры ва ўзросце выступяць у 6 намінацыях (народныя спевы, выяўленчае мастацтва, фатаграфія, фартэпіяна, скрыпка, эстрадныя спевы).