З 24 па 26 мая 2023 г. пройдуць Дні культуры Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам
У рамках Дзён культуры Беларусі ў В'етнаме 24 мая 2023 года адбудуцца перагаворы кіраўніцтва Міністэрства культуры, спорту і турызму В'етнама з беларускай дэлегацыяй і падпісанне Праграмы супрацоўніцтва ў галіне культуры паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры, спорту і турызму Сацыялістычнай рэспублікі В'етнам на 2023 – 2025 гады.
Адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Дзён культуры і канцэрт беларускіх артыстаў у Оперным тэатры г. Хашымін з удзелам Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Беларускага дзяржаўнага ансамбля «Песняры», заслужаных артыстаў Рэспублікі Беларусь Вікторыі Алешкі, Алены Ланской, Жанет, групы «Аура».
Пройдзе цырымонія адкрыцця выстаўкі жывапісу «Беларусь вачыма мастака» ў музеі г. Хашыміна.
Па ўсталяванай традыцыі ў дэлегацыю ўключаны калектыў, які прадстаўляе адзін з рэгіёнаў Беларусі - Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь - ансамбль песні і танца «Медуніца» з Магілёўскай вобласці.
З мэтай развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва 25 мая 2023 г. арганізавана правядзенне канцэрта беларускіх майстроў мастацтваў у г.Вунгтау (правінцыя Барыя-Вунгтау).
Культурнае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і В'етнамам ажыццяўляецца ў рамках Дагавора паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры, спорту і турызму Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам аб супрацоўніцтве ў галіне культуры і мастацтва, падпісанага 21 снежня 2007 г. у г.Мінску.
Правядзенне абменных Дзён культуры з В'етнамам стала добрай традыцыяй. У 2017 годзе праведзены Дні Культуры Беларусі ў В'етнаме, а ў 2018 годзе - Дні Культуры В'етнама ў Беларусі.
Кантактная асоба ад Міністэрства культуры - Мазура Алег Генрыхавіч, намеснік начальніка аддзела міжнароднага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння са СМІ (+375 29 773 22 27).