adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

З 70-годдзем, Міністэрства культуры!

06.10.2023

У прывітальнай прамове перад пачаткам гала-канцэрта Міністр культуры адкрыта падзяліўся з усімі гледачамі сваімі пачуццямі, сказаўшы, што "... да прыходу на працу ў Міністэрства, я лічыў, што сфера культуры – гэта адно суцэльнае свята жыцця, якое зусім адрозніваецца ад працы ў полi ці на прадпрыемстве. І толькі апынуўшыся ў закуліссi дадзенага свята, зразумеў, як глыбока памыляўся... Гэта вельмі няпростая праца... якія творчыя пакуты і бяссонныя ночы папярэднічаюць выдатнаму на сцэне..."

Нельга не пагадзіцца, аднак на сцэне Вялікага тэатра Беларусі сёння ўвечары было, сапраўды, грандыёзнае маштабнае свята ў гонар юбілею ведамства!

Віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь абвясціў Ігар Уладзіміравіч Луцкі!

Шык! Бляск! Найвышэйшае майстэрства!

З 70-годдзем, Міністэрства культуры!

arrow
arrow