З рабочым візітам маладзёжны тэатр эстрады наведаў намеснік Прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка
28 верасня з працоўным візітам Маладзёжны тэатр эстрады наведалі Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка і Міністр культуры Анатоль Маркевіч.
Падчас візіту былі абмеркаваны пытанні развіцця і прасоўвання тэатра эстрады, папулярызацыі яго дзейнасці. Таксама былі закрануты пытанні ўдасканалення і ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы, арганізацыі выступленняў артыстаў на тэрыторыі краіны і за яе межамі.