adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Сёння Міністр культуры Анатоль Мечыслававіч Маркевіч сустрэўся з прадстаўнікамі Сычуаньскай асацыяцыі кінематаграфістаў

15.11.2023

Сёння Міністр культуры Анатоль Мечыслававіч Маркевіч сустрэўся з прадстаўнікамі Сычуаньскай асацыяцыі кінематаграфістаў на чале з Лэй Хань - генеральным дырэктарам кампаніі "Sichuan Blue Eyes Film and Television Culture Media" Кітайскай Народнай Рэспублікі.

На сустрэчы разглядалася прапанова аб стварэнні першага фільма сумеснай вытворчасці!!!

Кінастудыя "Беларусьфільм" гатова прыняць самы актыўны ўдзел у беларуска-кітайскім кінапраекце і прыкласці ўсе магчымыя намаганні, каб фільм пакінуў яркі след у гісторыі кіно абедзвюх краін!

"Мы з вамі закладваем трывалую цаглінку ў сумеснай кінематаграфічнай рабоце. Нам выпаў вялікі гонар і, адначасова, адказнасць!.. - адзначыў Анатоль Мечыслававіч і з доляй гумару дадаў, што: "Сённяшняя сустрэча таксама і гістарычная падзея!"

...Кітай і Беларусь... розныя расы, розныя культуры, розны колер вачэй... аднак, вельмі блізкія па духу, па перакананнях людзі. У цяперашні час Кітай мае вялікі ўплыў ва ўсім свеце. Дзякуючы дружалюбным адносінам Кіраўнікоў дзяржаў нашы краіны знаходзяцца ў цесных партнёрскіх адносінах у многіх галінах, праяўляюць узаемную цікавасць і падтрымку.

Сумесны кінапраект у перспектыве дасць старт новаму ўзроўню супрацоўніцтва і ўзніме імідж кінематографа, а таксама будзе садзейнічаць абмену ўнікальнымі традыцыямі і культурай, яшчэ большаму згуртаванню нашых народаў.





arrow
arrow