Сёння Міністр культуры прыняў удзел у семінары Міністэрства інфармацыі па тэме "Нацыянальны кантэнт у эфіры беларускіх радыёстанцый"
Семінар адбыўся ў рамках пасяджэння калегіі Міністэрства інфармацыі "Аб радыёвяшчанні ў Беларусі: актуальныя пытанні і перспектывы".
У сваім выступленні Руслан Іосіфавіч адзначыў важнасць менавіта якасных характарыстык нацыянальнага музычнага кантэнту, прапанаванага для радыёэфіру.
"Мы разам павінны весці агульную працу па прасоўванні нашага беларускага кантэнту і сачыць за высокім якасным узроўнем кампазіцый, якія пазіцыянуюцца як зробленыя ў Беларусі," - падкрэсліў Руслан Іосіфавіч Чарнецкі.
Выступленне Міністра культуры выклікала вялікую цікавасць ва ўдзельнікаў семінара, прысутныя змаглі задаць пытанні і выказаць прапановы па паляпшэнні і пошуку музычнага кантэнту.