Сёння Міністр культуры, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Руслан Чарнецкі наведаў г.п. Хоцімск Магілёўскай вобласці
Візіт прайшоў у рамках правядзення Адзінага дня інфармавання насельніцтва.
Руслан Чарнецкі выступіў з дакладам па тэме "Адукацыя і навука - рухаючыя сілы развіцця грамадства і дзяржавы" ў г.п. Хоцімск.
Руслан Іосіфавіч расказаў аб дасягненнях нацыянальнай сістэмы адукацыі і аб магчымасцях, якія прадстаўляюцца дзяржавай жыхарам нашай краіны для самарэалізацыі і ўсебаковага развіцця.
У рамках візіту Міністр культуры Рэспублікі Беларусь наведаў Свята-Траецкі сабор і ўсклаў кветкі да брацкай магілы.
Таксама Руслан Чарнецкі правёў "прамую тэлефонную лінію" і прыём грамадзян у Хоцімскім раённым выканаўчым камітэце.
