adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Сёння Міністр культуры, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Руслан Іосіфавіч Чарнецкі правёў сустрэчу з Паслом Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь Ашокам Кумарам

09.04.2025

На сустрэчы было адзначана, што Беларусь і Індыя маюць даўнія сяброўскія адносіны, а кожная з краін мае багатую культурную і гістарычную спадчыну. Бакі абмеркавалі існуючыя сумесныя праекты, а таксама намецілі новыя шляхі культурнага супрацоўніцтва ў сферы кінематаграфіі, тэатральных абменаў і гастроляў творчых калектываў.

Пасол Рэспублікі Індыя адзначыў, што з беларускага боку расце цікавасць у вывучэнні індыйскай культуры, хіндзі, традыцыйных індыйскай музыкі і танца. У сваю чаргу Міністр культуры Рэспублікі Беларусь падкрэсліў, што індыйскі кінематограф з даўніх часоў заваяваў асаблівае месца ў сэрцах беларускіх гледачоў.

Таксама на сустрэчы абмяркоўваліся маючыя адбыцца Дні культуры Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя, якія плануецца правесці ў снежні бягучага года.

У канцы візіту бакі абмяняліся памятнымі сувенірамі.



arrow
arrow