adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Сёння па ўсёй краіне праходзіць Дзень ведаў!!!

01.09.2023

Першы званок, любімыя настаўнікі і сябры дзяцінства… Гэта свята ва ўсіх выклікае аднолькавыя асацыяцыі, але кожнаму з нас дарагое па-свойму.

Супрацоўнікі апарата Міністэрства культуры на ўрачыстых лінейках віншуюць навучэнцаў творчых устаноў адукацыі з пачаткам новага навучальнага года!

Віншаванне перадае Міністр культуры Анатоль Мечыслававіч Маркевіч:

Дарагія сябры!

Навучэнцы і выкладчыкі!

Ад усёй душы віншую вас з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!

У нашай краіне ствараюцца выдатныя ўмовы для атрымання якаснай і даступнай адукацыі.

У галіне культуры і мастацтва вялікая ўвага надаецца захаванню лепшых традыцый айчыннай педагогікі, удасканаленню сістэмы навучання.

1 верасня 398 дзіцячых школ мастацтваў, 19 устаноў сярэдняй спецыяльнай і 3 установы вышэйшай адукацыі ў сферы культуры зноў адчынілі дзверы класаў і аўдыторый для таго, каб новы навучальны год прынёс яркія адкрыцці і арыгінальныя ідэі, быў напоўнены радасцю натхнення і творчасці.

Інтэлектуальныя, пісьменныя, творчыя, таленавітыя людзі - галоўны здабытак і аснова сучаснасці і будучыні дзяржавы.

Дзякую выкладчыкам за вашу нялёгкую працу і адданасць любімай справе. Вы выхоўваеце ў вучняў высокі ўзровень адказнасці і культуры, любоў да радзімы, вернасць беларускім традыцыям, дапамагаеце ім стаць сапраўднымі прафесіяналамі сваёй справы і патрыётамі сваёй краіны.

Жадаю ўсім поспехаў у вучобе і працы, творчага ўздыму, працавітасці і настойлівасці ў дасягненні мэт!

Не спыняйцеся перад цяжкасцямі, з лёгкасцю іх пераадольвайце, бо «дарогу здужае ідучы»!

Шукайце сваё пакліканне і пакарайце новыя вяршыні на карысць Рэспублікі Беларусь!

arrow
arrow