Сёння прайшла выніковая калегія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь на тэму "Вынікі дзейнасці сферы культуры ў 2024 годзе і задачы развіцця на 2025 год"
З дакладам выступіў Міністр культуры, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Руслан Іосіфавіч Чарнецкі.
- Гэты год падвядзе вынікі рэалізацыі дзяржаўнай праграмы "Культура Беларусі", і мы прыкладзем усе намаганні для таго, каб выканаць яе заданні ў поўным аб'ёме.
Ён таксама стане часам грандыёзнага святкавання святой для мільёнаў людзей даты - 80-годдзя Вялікай Перамогі. Гэтае свята мы павінны адзначыць яркімі і маштабнымі культурнымі падзеямі, якія запомняцца нашаму народу, - падкрэсліў Руслан Іосіфавіч.
З дакладам на тэму "Вынікі працы і перспектывы развіцця аховы гісторыка-культурнай спадчыны і ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы галіны" выступіў намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Сяргей Аляксандравіч Саракач.
- Міністэрства культуры сумесна з мясцовымі органамі ўлады не спыняецца на дасягненнях мінулых гадоў, плануе і далей выконваць мерапрыемствы па захаванні нашай гісторыка-культурнай спадчыны і ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы сферы культуры. Важная задача - ажыццяўленне высокага прадстаўніцтва Беларусі на міжнародным узроўні і павелічэнне турыстычнага патэнцыялу нашай краіны, - адзначыў Сяргей Аляксандравіч.
Даклад на тэму "Асноўныя аспекты падрыхтоўкі кадраў у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў" быў прачытаны Наталляй Уладзіміраўнай Карчэўскай, рэктарам УА "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў".
З дакладам на тэму "Аб дзейнасці тэатра ў новых умовах фінансавання" выступіла генеральны дырэктар ДУ "Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы" імя Ленінскага камсамола Беларусі" Ганна Уладзіміраўна Сенькавец.
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)