Сёння прайшло пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь "Аб выніках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы "Культура Беларусі" на 2021 - 2025 гады ў 2024 годзе і задачах на 2025 год"
Дакладчыкамі выступілі начальнік упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Дзмітрый Слясарчык, начальнік упраўлення капітальнага будаўніцтва і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Міністэрства культуры Аляксандр Бартошык, начальнік аддзела народнай творчасці, культурна-дасугавай дзейнасці і ўстаноў адукацыі ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Глуздаў і начальнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-уладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры.
Падчас пасяджэнняў калегіі разгледжаны вынікі выканання праграмы за 2024 год, а таксама абмеркаваны існуючыя праблемы па выкананні праграмы ў бягучым годзе.
Па выніках работы за 2024 год расходы на Дзяржаўную праграму "Культура Беларусі" на 2021-2025 гады склалі 108,3 працэнта да аб'ёму фінансавання, выканана 25 з 26 мэтавых паказчыкаў і са 103 запланаваных мерапрыемстваў поўнасцю выканана 91.
Па выніках калегіі абмеркаваны мерапрыемствы, якія будуць садзейнічаць безумоўнаму выкананню Дзяржаўнай праграмы "Культура Беларусі" ў 2025 годзе і па бягучай пяцігодцы ў цэлым.
.jpg)
.jpg)