Сёння ў Докшыцах прайшла выніковая калегія ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама
У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Дурноў, начальнік аддзела ўстаноў адукацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Марына Юркевіч, начальнік упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Пётр Падгурскі, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі прафсаюзаў работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Алена Сабірава, а таксама старшыня Докшыцкага райвыканкама Алег Кавалёнак і намеснік старшыні Докшыцкага райвыканкама Аксана Палачаніна.
Перад пачаткам пасяджэння госці змаглі пазнаёміцца з брэндавымі мерапрыемствамі раёна, якія традыцыйна праходзяць у кожным сельсавеце Докшыччыны.
Заслухаўшы даклады аб праведзенай рабоце за 2023 год, выніковая калегія прадоўжылася цырымоніяй узнагароджання лепшых работнікаў і працоўных калектываў у сферы культуры Віцебскай вобласці.
Завяршылася мерапрыемства канцэртам творчых калектываў Докшыцкага раёна.