adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Сёння ў анлайн-фармаце адбылося шостае сумеснае пасяджэнне камісіі па культурным супрацоўніцтве Кітайска-Беларускага Міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве

16.05.2025

Мерапрыемства прайшло ў Рэспубліканскім інстытуце кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ. З беларускага боку ў пасяджэнні прыняў удзел першы намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Шляхцін, з кітайскага боку - намеснік Міністра культуры і турызму Кітайскай Народнай Рэспублікі Гао Чжэн.

Таксама па відэасувязі ў пасяджэнні ўдзельнічалі прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса і кіраўнікі ўстаноў культуры дзвюх краін.

У ходзе пасяджэння бакі абмеркавалі сумесныя дасягненні ў супрацоўніцтве ў галіне культуры, а таксама намецілі план далейшага развіцця культурнага ўзаемадзеяння.У канцы мерапрыемства быў падпісаны Пратакол Камісіі па культурным супрацоўніцтве Кітайска-Беларускага Міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве

arrow
arrow