Шэфская творчая акцыя "Баявая агітбрыгада"
У рамках святкавання юбілейнай гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў сёння ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны стартавала шэфская творчая акцыя "Баявая агітбрыгада".
Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця акцыі прынялі ўдзел Старшыня Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Гардзейчык І.А., начальнік упраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў Міністэрства культуры Адамовіч І.М., начальнік цыкла кафедры ідэалагічнай работы і сацыяльных навук Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь падпалкоўнік Гараднічэнка А.М., дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Варапаеў В.С.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел члены Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, курсанты Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, выхаванцы Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча, навучэнцы Рэспубліканскай дзяржаўнай гімназіі-калежа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Дзякуючы пераемнасці пакаленняў памяць аб гераічным подзвігу беларускага народа застанецца на стагоддзі! Мы шануем і памятаем! Няхай над намі заўсёды будзе мірнае неба!
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)