adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Саломапляценне Беларусі ўключана ў спіс ЮНЕСКА

01.12.2022

1 снежня 2022 г. на 17-й сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА прынята рашэнне аб уключэнні беларускай намінацыі «Саломапляценне Беларусі: мастацтва, рамяство, уменні» ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Намінацыя падрыхтавана ў 2020 - 2021 гг. пры фінансавай і арганізацыйнай падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Беларускія творы з саломкі не маюць аналагаў у свеце, з'яўляюцца адной з найбольш нацыянальна адметных форм выяўлення духоўных каштоўнасцей і мастацкіх традыцый беларусаў.

Не будзе перабольшаннем сказаць, што ў Беларусі гэты від рамяства набыў новае жыццё, узбагаціў арсенал народнага мастацтва новымі знаходкамі, стаў масавым відам сучаснай мастацкай творчасці. Вызначэнне «беларуская саломка» набыло значэнне нацыянальнага брэнда. Мастацкія вырабы і сувеніры з саломкі беспамылкова асацыююцца з Беларуссю, сведчаць аб творчых здольнасцях і працавітасці беларусаў.

У Беларусі пляценнем саломкі займаліся здаўна. За плячыма гэтага рамяства не адна тысяча гадоў. Пачатак выкарыстання ўсходнімі славянамі саломы, як матэрыялу для пляцення, адносіцца да перыяду пашырэння земляробства на мяжы II–I тысячагоддзяў да н. э. Гэта рамяство вядзе свае вытокі ад старадаўніх абрадаў, звязаных з культам хлеба і ўрадлівасці.

Пластычнасць і мастацкі патэнцыял саломкі любоўна і ўмела выяўлены ў лепшых творах народнага мастацтва. Продкі беларусаў лічылі яго эквівалентам золата, а таму без сумневу маглі выкарыстоўваць яго на раскошным царкоўным убранні, напрыклад, на царскай браме - галоўнай браме іканастаса ў праваслаўным храме.

У канцы XVIII - першай трэці XIX стагоддзя на Беларускім Палессі (Драгічынскі і Кобрынскі раёны Брэсцкай вобласці) склалася лакальная мастацкая школа па стварэнні саламяных іканастасаў для праваслаўных цэркваў. Вядома два экзэмпляры іканастаснай саламянай брамы пачатку XIX стагоддзя ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь і адзін – у Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі-запаведніку. Прамых аналагаў гэтым мастацкім творам не выяўлена. Царская брама з іканастасаў палескіх цэркваў – гэта ўнікальныя ўзоры саломапляцення Беларусі высокай складанасці, якія сталі вяршыняй майстэрства саломапляцельшчыкаў.

У першай палове ХХ стагоддзя саломапляценне мела шырокае прымяненне паўсюдна. Саламяныя рэчы прадаваліся на рынках, карыстаючыся попытам і ў сялян, і ў гараджан як арыгінальнае ўпрыгожванне традыцыйнага інтэр'еру.

З 1960-1980-х гг. саломапляценне ў Беларусі набыло другое жыццё. У гэты перыяд развіццё, папулярнасць і вядомасць беларускага саломапляцення за межамі рэспублікі абумовілі некалькі фактараў.

Па-першае, засваенне і выпуск сувеніраў і дэкаратыўна-утылітарных вырабаў з саломы на створаных фабрыках мастацкіх промыслаў у г. Брэсце, г. Магілёве, г. Чачэрску.

Па-другое, пашырэнне прыёмаў выразнасці саломапляцення, стварэнне жанру дэкаратыўнай анімалістычнай скульптуры ў творчасці яркіх майстроў – Веры Гаўрылюк, Таісіі Агафаненка, Ларысы Лось, Лідзіі Главацкай, Тамары Паўлоўскай.

Значную ролю ў развіцці сучаснага саломапляцення ў Беларусі мела музеефікацыя і рэстаўрацыя ўнікальных твораў мінулага – саламянай царскай брамы з іканастасаў сельскіх цэркваў на Палессі пачатку XIX стагоддзя, патранат народных майстроў Саюзам мастацкім фондам БССР у 1970-1980-я гады, выставачная дзейнасць на абласным, рэспубліканскім і ўсесаюзным узроўнях.

Да канца ХХ стагоддзя адбыўся сапраўдны росквіт беларускага саломапляцення, змяніліся яе характар ​​і стылістыка.

У 2003 і 2005 гадах у Мінску праведзены міжнародныя фестывалі мастацтва саломкі ў Мінску.

У 2019 годзе па ініцыятыве Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь на рэгіянальным узроўні сумесна з установамі культуры і навуковымі арганізацыямі вывучаны і зафіксаваны сучасны стан бытавання саломапляцення на тэрыторыі Беларусі.

Вынікі гэтай маштабнай работы паказалі, што ў 85 рэгіёнах Рэспублікі Беларусь носьбітамі традыцый саломапляцення з'яўляюцца больш за 200 майстроў, сярод якіх 20 маюць ганаровае званне «Народны майстар Беларусі», якія прадстаўляюць дадзенае рамяство на высокім мастацкім узроўні.

Даведачна: Сярод майстроў пераважаюць жанчыны. Мужчыны ў асноўным практыкуюць стварэнне традыцыйных вырабаў у тэхніцы спіральнага пляцення: ёмістасцяў вялікіх аб'ёмаў, мужчынскіх галаўных убораў, рытуальных калядных масак, саламянай пластыкі і іншае. Больш за 100 майстроў працуюць ва ўстановах культуры: дамах рамёстваў і цэнтрах народнай творчасці. Каля 50 майстроў выкладаюць ва ўстановах адукацыі. Некаторыя майстры працуюць індывідуальнымі прадпрымальнікамі, рамеснікамі, уладальнікамі сядзіб. Свае вырабы з саломы яны прапануюць на кірмашах, фестывалях, выставах, у магазінах народных промыслаў і сувеніраў.

Саламапляценне з'яўляецца важнай часткай беларускай культуры і мастацтва, яно адлюстроўвае ўсе перыпетыі сацыяльнай гісторыі народа, яго характар, ментальныя і духоўныя перавагі. Дадзеная практыка мае выразны экалагічны кантэкст. Для сваіх мэт майстры выкарыстоўваюць выключна прыродны матэрыял, які здабываецца традыцыйнымі метадамі. Доўгія сцеблы жыта ці пшаніцы выразаюць уручную, сярпом, каб захаваць іх якасць і эластычнасць, а таксама каларыстычныя асаблівасці.

Культурная каштоўнасць элемента характарызуецца разнастайнасцю відаў прымянення матэрыялу і прыёмаў рамяства, форм вырабаў. Адрозніваюць чатыры асноўныя віды мастацкай апрацоўкі саломкі: спіральнае пляценне, пляценне прамых і аб'ёмных пляцёнак, саламяная пластыка (аплікацыя), канструяванне з саломін («павукі»). У мастацкім саломапляценні выкарыстоўваецца шырокі дыяпазон тэхналагічных прыёмаў: прымяненне вітых і плоскіх пляцёнак, рамбічных уставак, жгуцікаў, касых зрэзаў, розныя перапляценні плоскіх саломінак, фарміраванне аб'ёмных фігуратыўных вырабаў на спецыяльным каркасе, спіральнае пляценне з саламяных джгутоў, сцягнутых лазовай аплёткай або шпагатам, і іншыя прыёмы апрацоўкі саломы і фарміравання вырабаў, якія даюць магчымасць дамагацца багацця форм і надзвычайнай дэкаратыўнасці твораў.

У мэтах папулярызацыі беларускай спадчыны на міжнародным узроўні Міністэрствам культуры сумесна з Беларускім універсітэтам культуры і мастацтваў на працягу 2020 года падрыхтавана намінацыя па элементу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны «Саломапляценне Беларусі: мастацтва, рамяство, уменні», якая ў сакавіку 2021 года была прадстаўлена ў Сакратарыят Канвенцыі па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Саламапляценне - выразны феномен беларускай культуры, а яго захаванне і развіццё - адзiн з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці па ахове спадчыны. На заканадаўчым узроўні ў Беларусі прынцыпы захавання і стварэння ўмоў для развіцця і перадачы нашчадкам традыцый народных мастацкіх рамёстваў вызначаны Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры, рэгламентавана дзейнасць рамеснікаў і рамесных аб'яднанняў, забяспечана абарона іх правоў і пэўных прэферэнцый, уключаючы падатковыя льготы і магчымасці розных заахвочванняў (прысуджэння звання «Народны майстар» або аўтарскіх узнагарод).

Мастацкія практыкі саломапляцення з'яўляюцца жывой традыцыяй, якая бесперапынна ўзбагачаецца. У краіне наладжана сістэма навучання рамяству, перадачы ведаў аб тэхналогіі апрацоўкі матэрыялу, пераемнасці яго мастацкіх традыцый.

Па ўсёй краіне дзейнічае сетка адукацыйных і культурных устаноў для дзяцей і дарослых, якія ажыццяўляюць навучанне саломапляценню. Праводзяцца выставы і фестывалі рамёстваў і народнай творчасці, у тым ліку конкурсы па саломапляценні ў рамках фестывалю мастацтваў «Славянскі базар» у Віцебску. Саламапляценне вывучаецца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтва, Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка, іншых навучальных установах краіны.

Дзяржаўныя музеі набываюць творы майстроў саломапляцення і фарміруюць музейныя калекцыі. Найбольш значныя калекцыі вырабаў з саломкі экспануюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі старажытнабеларускай культуры, буйных рэгіянальных музеях.

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, кафедры этналогіі і фальклору вядучых ВНУ краіны, а таксама рэгіянальныя цэнтры фальклору займаюцца ідэнтыфікацыяй, вывучэннем і прасоўваннем саломапляцення.

Беларуская саломка стала пятым нацыянальным элементам у спісах Сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА (разам з калядным абрадам «Калядныя цары» ў в. Семежава, урачыстасцю ў гонар шанавання абраза Маці Божай Будслаўскай у г. Будслаў Мінскай вобласці, вясновым абрадам «Юр'еўскі карагод» у в. Пагост у Гомельскай вобласці і культурай ляснога бортніцтва Беларусі на прыкладзе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці.

Валянціна Краўчук, Гродзенскі р-н


Любоў Блохава, г. Гродна


Любоў Блохава, г. Гродна


arrow
arrow