Адбылася сустрэча Міністра культуры Анатоля Маркевіча з вядомай сербскай актрысай і рэжысёрам Іванай Жыгон
Як важна на зразумелай мове расказаць нашай моладзі пра сапраўдныя славянскія каштоўнасці. Наколькі вялікая роля мастацтва ў фарміраванні светапогляду і як важна аб'яднанне славянскіх народаў у супрацьстаянні сілам, якія ўсё больш актыўна спрабуюць замяніць, падмяніць нашы традыцыйныя погляды і асновы.
Менавіта гэтыя думкі былі лейтматывам сустрэчы Міністра культуры Анатоля Маркевіча з вядомай сербскай актрысай і рэжысёрам Іванай Жыгон, якая адбылася 16 мая.
Івана прыехала ў Беларусь з творчым праектам «Пакуль Зямля яшчэ круціцца…», які яна рэалізуе сумесна з расійскім акцёрам Аляксандрам Цурканам і студэнтамі творчых ВНУ нашай краіны пры актыўным садзейнічанні Міністэрства культуры. Канцэртная праграма складаецца з песень і вершаў беларускіх, рускіх і сербскіх аўтараў аб славянах, любові да міру і людзей, вайны і міру. Гучаць яны будуць у выкананні І. Жыгон, А. Цуркана і студэнтаў.
– Людзі мастацтва праз мову тэатра, спектакляў, канцэртныя праграмы, кнігі могуць і павінны папулярызаваць вечныя каштоўнасці чалавецтва. Вельмі важна дагрукацца да сэрцаў і душ. Менавіта сфера культуры заклікана гэта рабіць, - сказаў Міністр культуры Анатоль Маркевіч.
На гэта і накіраваны праект «Пакуль Зямля яшчэ круціцца…», які, як адзначыў Анатоль Мечыслававіч, дазволіць нашай моладзі задумацца аб тым, што адбываецца ў свеце.
– Вельмі важна, каб моладзь уключылася, яшчэ больш удзельнічала ў творчых праектах. Мы (старэйшае пакаленне) адказныя за погляды маладых людзей, - адзначыла Івана Жыгон.
Першая канцэртная праграма «Пакуль Зямля яшчэ круціцца…» адбудзецца 17 мая ў Акадэміі музыкі. Спектаклі-канцэрты таксама пройдуць у Акадэміі мастацтваў і Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў.