Адбылося пасяджэнне Беларускага рэспубліканскага навукова-метадычнага савета па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры
22 жніўня 2025 года на базе Мінскага рэстаўрацыйна-мастацкага ўчастка ААТ "Белрэстаўрацыя" адбылося пасяджэнне Беларускага рэспубліканскага навукова-метадычнага савета па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры па пытанні рэстаўрацыі іканастаса Успенскага сабора Свята-Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра.
У пасяджэнні навукова-метадычнага савета таксама прынялі ўдзел мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Веніямін і ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў А.А. Румак.
Членамі навукова-метадычнага савета разгледжана і падтрымана канцэпцыя рэстаўрацыі іканастаса, прапанаваная рэстаўратарамі ААТ "Белрэстаўрацыя".
.jpg)
.jpg)