Адбылося пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры па пытаннях развіцця культурна-асветных устаноў
29 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры, дзе абмяркоўваўся стан і перспектывы развіцця культурна-асветных устаноў рэспублікі - музеяў, бібліятэк, арганізацый клубнага тыпу.
Сярод разглядаемых пытанняў - аналіз развіцця сеткі ўстаноў культуры, кадры, матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў, культурнае абслугоўванне насельніцтва, у тым ліку ў сельскіх населеных пунктах.
З дакладам на пасяджэнні калегіі выступіла начальнік упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Ірына Карповіч. Выступленне выклікала дыскусію, у рамках якой рэгіёны і кіраўнікі арганізацый абмяняліся меркаваннямі па абмяркоўваемай тэматыцы .
Акрамя таго, аб арганізацыі кантролю за працай устаноў культуры Гомельскай вобласці, у тым ліку па выкананні заканадаўства аб арганізацыі дасугавай дзейнасці непаўналетніх, распавёў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама Дзяніс Язерскі. Аб праводзімай рабоце па выкананні нарматываў забяспечанасці аграгарадкоў Мінскай вобласці арганізацыямі культуры, прымаемых мерах па замацаванні маладых спецыялістаў на месцах - начальнік галоўнага ўпраўлення культуры Мінскага аблвыканкама Ала Шахоцька. Таксама разглядалася пытанне аб метадычным суправаджэнні дзейнасці культурна-асветных устаноў.