adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй

02.10.2023

Міністр культуры Маркевіч А.М. сустрэўся сёння са Старшынёй Урада Рэспублікі Дагестан Расійскай Федэрацыі Абдулмуслімавым А.М. і Міністрам культуры Рэспублікі Дагестан Бутаевай З.А.

З Дагестанам Беларусь звязвае плённае ўзаемадзеянне ў гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах. У нашай краіне ведаюць і трапятліва ставяцца да культуры дагестанскага народа.

Творчыя калектывы і народныя майстры з Дагестана рэгулярна прымаюць удзел у Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» і рэспубліканскім свяце «Александрыя збірае сяброў» у Магілёўскай вобласці.

У ходзе афіцыйнай сустрэчы былі абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва, умацавання культурных сувязей, важнасць якіх пераацаніць немагчыма. Бо менавіта культура, звычаі і традыцыі народа, з'яўляюцца тым падмуркам, на якім грунтуюцца эканамічная, палітычная і сацыяльная сфера жыцця любой дзяржавы.

arrow
arrow