Супрацоўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў далучыліся да рэспубліканскай акцыі "Дай лесу новае жыццё!"
Сёння ў Бярэзінскім лясгасе работнікамі дзвюх устаноў былі высаджаны саджанцы еўрапейскай елкі.
Рэспубліканская акцыя "Дай лесу новае жыццё!" накіравана на аднаўленне лясных багаццяў Беларусі, у тым ліку пацярпелых пасля ліпеньскай стыхіі ў 2024 годзе, і на прыцягненне ўвагі грамадства да беражлівых адносін да ляснога фонду. Старт ініцыятыве даў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка восенню 2024 года.
Гэта мерапрыемства мае асаблівае значэнне ў Год добраўпарадкавання і 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне