Нарада па пытаннях падрыхтоўкі да святкавання 900-годдзя з дня заснавання Спаса-Еўфрасіннеўскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра ў г. Полацку
У 2025 годзе будзе адзначацца 900-годдзе з дня заснавання Спаса-Ефрасіннеўскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра ў г. Полацку. Ужо зараз праходзіць актыўнае абмеркаванне праекта плана, падрыхтоўка да святкавання.
12 мая ў Міністэрстве культуры адбылася нарада, у якой прынялі ўдзел Міністр культуры Анатоль Маркевіч, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, а таксама Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандр Румак, супрацоўнікі Міністэрства культуры.
900-годдзе Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра будзе адзначацца маштабна. Цяпер прапрацоўваецца пытанне правядзення шэрагу буйных мерапрыемстваў.
Манастыр быў заснаваны прападобнай Еўфрасінняй Полацкай, яе мошчы супакоены тут. Да 1161 года на месцы драўлянай была пабудавана мураваная Спаса-Праабражэнская царква. У ёй захаваліся ўнікальныя фрэскі XII стагоддзя. Архітэктурны ансамбль манастыра ўнесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.