Нарада па пытаннях развіцця кінематаграфіі
Нарада па пытаннях развіцця кінематаграфіі прайшла сёння ў Міністэрстве культуры.
Адным з актуальных пытанняў парадку дня стала пытанне аб прыцягненні аўдыторыі гледачоў да беларускіх кінастужак і дзейнасці нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" у цэлым. Перад калектывам кінастудыі была пастаўлена задача актывізаваць работу па прасоўванні айчыннага кіно, зрабіць яго больш запатрабаваным і даступным для гледача.