adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Савет па культуры Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

06.12.2023






Выдатнай экспазіцыяй выставы "Патрыятычныя творчыя праекты (тэатр, музыка, харэаграфія, выяўленчае і манументальнае мастацтва)" адкрыўся савет па культуры Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.













Пасяджэнне савета па культуры, прысвечанага патрыятычнай тэматыцы, папярэдзіў спектакль студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў "Цiха тут на досвiтках" (па матывах аповесці "А зоры тут ціхія").

З прывітальным словам да ўдзельнікаў пасяджэння звярнуўся дэкан тэатральнага факультэта і мастацкі кіраўнік пастаноўкі Уладзімір Андрэевіч Мішчанчук.





Міністр культуры Анатоль Мечыслававіч Маркевіч пачаў пасяджэнне савета па культуры і абазначыў у сваім выступленні ключавыя аспекты сённяшняга мерапрыемства.

У пасяджэнні савета, месцам правядзення якога выбраны Купалаўскі тэатр, прынялі ўдзел: кіраўнікі дзяржаўных органаў, сталічных і абласных устаноў і арганізацый культуры, адукацыі, прадстаўнікі творчых суполак (з саюзаў: пісьменнікаў, кампазітараў, мастакоў, кінематаграфістаў).

На парадку дня былі разгледжаны актуальныя пытанні, якія датычацца ўвасаблення ў тэатральным, музычным мастацтве рэпертуару патрыятычнай накіраванасці, стварэння для гэтага драматургічнай асновы, а таксама адлюстравання тэмы патрыятызму ў творах выяўленчага і манументальнага мастацтва.

Міністр культуры падкрэсліў, што: "У цяперашні час мы асабліва востра ўсведамляем неабходнасць захавання традыцыйных каштоўнасцяў дзяржавы, фарміравання ідэалаў, поглядаў, перакананняў грамадзян, іх разумення нашага гістарычнага шляху. А патрыётамі так проста не становяцца. І тут на варце стаіць культура. Калі мы аб'яднаем намаганні, то і спектаклі, і канцэрты, і фестывалі, і лекцыі будуць садзейнічаць не толькі асвеце і патрыятычнаму выхаванню дарослага і маладога пакалення, але і ўключэнню іх як актыўных стваральнікаў”.





Міністэрствам культуры аказваецца шматвектарная падтрымка па стварэнню новых твораў сучаснага мастацтва, іх прапаганды, рэалізацыі праектаў патрыятычнага зместу, правядзенню фестываляў і конкурсаў тэатральнага, музычнага, выяўленчага і манументальнага мастацтва.

Пытанні ўвасаблення, прасоўвання і многія іншыя былі закрануты на пасяджэнні савета ў ходзе абмеркавання дакладаў выступоўцаў.

arrow
arrow