Спектакль-канцэрт «Ван Гог. Лісты да брата» адбыўся ў Мінску
13 кастрычніка ў рамках Дзён духоўнай культуры Расіі ў Беларусі ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбыўся спектакль-канцэрт «Ван Гог. Лісты да брата».
У выкананні народнага артыста Расіі Яўгена Міронава і камернага ансамбля «Салісты Масквы» пад кіраўніцтвам народнага артыста СССР і Расіі Юрыя Башмета прагучалі лісты Ван Гога розных гадоў у суправаджэнні музыкі Альфрэда Шнітке (у перакладанні Юрыя Башмета), Людвіга ван Бетховена, Эдварда Грыга, Іаганеса Брамса і Густава Малера.
На спектаклі-канцэрце прысутнічалі Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Барыс Грызлоў, Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч, Першы намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Валерый Грамада, статс-сакратар - намеснік Міністра культуры Расійскай Федэрацыі Ала Манілава і прадстаўнікі буйнейшых канцэртных арганізацый Расіі.