Спектаклем «Пасланне з мінулага» Палескага драматычнага тэатра (г. Пінск) 16 мая 2023 года завяршыўся рэспубліканскі тэатральны фестываль «Перамога»
На трох сцэнах сталічных тэатраў - Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі і Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача - былі паказаны 8 спектакляў тэатраў з Брэста, Бабруйска, Гомеля, Гродна, Пінска і Мінска.
Міністэрства культуры дзякуе Нацыянальнаму акадэмічнаму тэатру імя Янкі Купалы за арганізацыю мерапрыемства і ўсiм тэатрам - удзельнікам фестывалю за высокае мастацкае ўвасабленне ваенна-патрыятычнай тэматыкі.
Асаблівая падзяка - Міністэрству адукацыі і асабіста Міністру Андрэю Іванавічу Іванцу за падтрымку праекта, які стаў агульным укладам нашых ведамстваў у патрыятычнае выхаванне моладзі.
Па прапанове кіраўнікоў тэатраў фестываль «Перамога» плануецца зрабіць штогадовым.
Дзякуй усім неабыякавым патрыётам, якія падтрымалі наша творчае пачынанне.