Сталі вядомы прадстаўнікі Беларусі на "Славянскім базары" ў Віцебску ў 2025 годзе
У беларускім нацыянальным адборы да "Славянскага базару" перамагла Валерыя Бернатовіч. Яна прадставіць Беларусь на XXXIV Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск". Фінал прайшоў 16 сакавіка ў Іванава - культурнай сталіцы Беларусі-2025.
У фінале нацыянальнага адбору дарослага конкурсу за перамогу змагалася дзесяць чалавек. Маладыя людзі ў першым туры выканалі славянскія хіты, у другім - сусветныя.
Таксама вызначылі малодшага прадстаўніка, які будзе адстойваць гонар Беларусі на XXIII Міжнародным дзіцячым музычным конкурсе "Віцебск". Права выступіць на сцэне "Славянскага базару", абышоўшы дзевяць іншых удзельнікаў, заваявала 12-гадовая Амалія Сухан.
.jpg)