Страшна цікава! Увага, прэм'ера!
Восенню гэтага года ў пракат выходзіць першы айчынны 3D-анімацыйны фільм-фэнтэзі «Песня Сірын».
Не сумняваемся, што прыгоды двух сучасных школьнікаў у загадкавым і страшным, але такім выдатным Сусвеце славянскіх міфаў літаральна прыкуюць да экранаў гледачоў любога ўзросту.
Прадчуваем восеньскую прэм'еру і, каб сустрэць яе ў поўным узбраенні, вывучаем славянскія міфы і казкі.
У падарунак прыхільнікам беларускага кіно - невялікі ролік (тызэр) новай работы Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм»!
Сустракаемся на прэм'еры!