adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Сустрэча з Надзчычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Артурам Міхальскім

24.07.2018

24 ліпеня ў Міністэрстве культуры адбылася сустрэча намесніка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Аляксандра Яцко з Надзчычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Артурам Міхальскім. 

Падчас сустрэчы былі абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва беларускага і польскага бакоў па падрыхтоўцы сумесных намінацый у Спісы сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, далейшай дзейнасці Беларуска-Польскай кансультацыйнай камісіі па справах гісторыка-культурнай спадчыны, а таксама перспектыўных накірунках у сферы аховы спадчыны і культуры.

arrow
arrow