adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Сустрэча з прадстаўнікамі Венгрыі прайшла ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь

21.09.2018

Пытанні двухбаковага культурнага супрацоўніцтва абмяркоўваліся на сустрэчы Міністра культуры Беларусі Юрыя Бондара з Дзяржаўным сакратаром па культуры Міністэрства сацыяльных рэсурсаў Венгрыі Петэрам Фекете і Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Венгерскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Жолтам Чутора. 

Венгерскі бок выказаў зацікаўленасць у беларускіх музычных інструментах, вытворчасць якіх па даручэнні Кіраўніка дзяржавы цяпер наладжваецца ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама прапанавала правесці у 2019 годзе Дні культуры Венгрыі ў Рэспубліцы Беларусь.


arrow
arrow