adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Свежа, сучасна і з вялікай любоўю да роднай краіны!

02.07.2024

Пасля заканчэння ўрачыстага сходу і святочнага канцэрта "Шлях да Незалежнасці" ў Палацы Рэспублікі Анатоль Мечыслававіч Маркевіч сустрэўся з рэжысёрска-пастановачнай групай і артыстамі канцэрта "Шлях да Незалежнасці". Міністр культуры падзякаваў галоўнаму рэжысёру Сяргею Кавальчыку, яго калегам і ўсім артыстам за выдатную, натхнёную работу, якая пакарыла залу і павіншаваў з надыходзячым святам - Днём Незалежнасці.

Канцэрт праходзіў у суправаджэнні заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь.

Галоўны дырыжор - уладальнік медаля Францыска Скарыны Віталь Кульбакоў.

Радыёдыктары - народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч; заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рагаўцоў і Руслан Чарнецкі, Маргарыта Захарыя.

Галоўны рэжысёр - заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Сяргей Кавальчык.

Галоўны балетмайстар - Раман Кавалёў.

Галоўны мастак - Юрый Барысевіч.

Рэжысёр відэакантэнту - Міхаіл Фралоў.

Дзякуй, сябры!

arrow
arrow