adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Таленты новага пакалення

04.09.2023

Дзелімся эмоцыямі і ўражаннямі ад цудоўнага свята «Пасвячэнне ў творчыя работнікі», арганізаванага камандай Маладзёжнага тэатра эстрады з нагоды Дня ведаў. Ідэйным натхняльнікам зараджэння новай традыцыі выступіў Міністр культуры Анатоль Мечыслававіч Маркевіч.

На свята былі запрошаны сем'і супрацоўнікаў Міністэрства і арганізацый культуры з дзецьмі-школьнікамі. А яго галоўнымі героямі сталі самыя юныя «творчыя работнікі», якія ўпершыню пераступілі парог Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа.

Спачатку дзеці прынялі ўдзел у вясёлай гульнявой праграме, дзе разам з казачнымі персанажамі ўзгадалі гарады Беларусі, адгадалі аўтараў дзіцячых кніг, зрабілі вясёлую зарадку і прынялі ўдзел у іншых конкурсах. Кульмінацыяй свята стала прынясенне самымі юнымі навучэнцамі творчых навучальных устаноў клятвы вернасці прафесіі і ўручэнне кожнаму «Дыплома творцы». А затым юныя і дарослыя госці змаглі добра павесяліцца і патанцаваць пад песні юных, але ўжо праслаўленых артыстаў - уладальнікаў гран-пры Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» Ксеніі Галіцкай і Ангеліны Ламака, уладальніка Гран-пры Міжнароднага конкурсу юных выканаўцаў эстраднай песні «Халі-хало» Макара Таранды, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва творчай майстэрні эстраднага мастацтва «Хвіліна», стыпендыята спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь Тэатра эстраднай песні «Сябрынка» і артыстаў Маладзёжнага тэатра эстрады. Любімыя песні, вясёлыя конкурсы, выдатнае сонечнае надвор'е падарылі юным і дарослым гасцям выдатны настрой і незабыўныя ўражанні аб пачатку новага навучальнага года.

Выдатны пачатак навучальнага года і выдатны прыклад дзяржаўнай падтрымкі таленавітых дзяцей Беларусі.










arrow
arrow