adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Тэатр юнага гледача будзе трансліраваць анлайн свае архіўныя спектаклі

17.04.2020

Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача будзе трансліраваць анлайн свае архіўныя спектаклі. Першую пастаноўку ў такім рэжыме можна было ўбачыць 15 красавіка ў 18.00, паведамілі БЕЛТА ў тэатры.

15 красавіка гледачы маглі паглядзець пастаноўку "Паліяна". Пасля трансляцыі ўсе тры дзеянні на YouTube-канале тэатра будуць даступны для прагляду 24 гадзіны. "Кожны дзень у 18.00 да 30 красавіка мы будзем трансліраваць спектаклі з архіва тэтра на нашым YouTube-канале", - расказалі ў Тэатры юнага гледача.

"Паліяна" - гэта гісторыя дзяўчынкі-сіраты, якая жыве са сваёй цёткай у маленькім пакоі пад дахам. Нягледзячы на ўсе складанасці галоўная гераіня радуецца жыццю настолькі натхняльна, што нават самыя апошнія песімісты вучацца ў яе. Спектакль пастаўлены паводле рамана амерыканскай пісьменніцы Элінор Портэр, які быў апублікаваны ў 1913 годзе.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

arrow
arrow